Artículos relacionados a ... Ў ЛОБ (Byelorussian Edition)

... Ў ЛОБ (Byelorussian Edition) - Tapa blanda

Burbuts, Dzmitry

 
9788398293402: ... Ў ЛОБ (Byelorussian Edition)

Sinopsis

Другая кніга эмігранта зь Беларусі разьвівае прыдуманы ім Сусьвет пад назвай #Белагрусьць, робячы яго, па сутнасьці, яшчэ больш сьмешным і сатырычным. І абсурдным - хоць да рэальнасьці сучаснай Беларусі адарваная сатыра Зьмітра Бурбуця ўсё адно відавочна не дацягвае. Тым ня менш у ...Ў ЛОБ градус вар'яцтва зашкальвае ўжо зь першых старонак, каб, з аднаго боку, шакаваць цнатлівага чытача, а з другога - невымоўна парадаваць усіх тых, хто ў наш трывожны час хоча проста праржацца да сьлёз.

Бо сумаваць мы даўно ўмеем, а сьмяяцца яшчэ толькі вучымся!

Хуліганская аповесьць ...Ў ЛОБ чытаецца як самастойны твор, але глыбей раскрываецца ў зьвязцы з вытворчай п'есай у дзьвюх частках у жанры імпульсіўнай са(р)тыры - першай кнігай цыклю, п'есай КРЫПТАСТВАЛЫ. Гэты дзіўны, страшна-сьмешны фантасмагарычны сьвет падштурхоўвае чытача хіхікаць з таго, што адбываецца ў рэальнасьці, - бо самае крутое, што мы можам зрабіць з нашымі ворагамі, - гэта пачаць іх высьмейваць.

"Sinopsis" puede pertenecer a otra edición de este libro.