Artículos relacionados a Значныя Д&#x...

9781915601568: Значныя Дні

Sinopsis

Кропка, вакол якой круціцца ўвесь сьвет рамана "Значныя дні", - Беларусь. Так называецца чыгуначная станцыя ў горадзе Заслаўі. На ёй стаіць звычайная грамадзкая прыбіральня. У якой адбыва-юц-ца даволі незвычайныя рэчы. Кропка, дзе пераплятаюцца рэалістычнае і фантазійнае. Умоўны сьвет, упісаны ў канкрэтную тапаграфію. Рэчаіснасьць, непадлеглая "нармальнаму" апісаньню. Жыцьцёвыя і тагабоч-ныя пэрсанажы. Наўмысна "няправільная" мова аповеду. Не-нар-матыўны сынтаксіс. Зьменлівы тэмп. Гратэск і гіпэрбалы. Прывідныя алюзіі. Апавядальнік, раствораны ў сусьвеце. Людзі, ператвораныя ў Словы. Нават. Таксама. Падказкі, папраўкі й кпіны "закадравага" камэнтатара. Малюнкі і фотаздымкі як ілюстрацыі ці... як замена самога тэксту?.. Рэалізм, сюррэалізм, пуантылізм і яшчэ цэлы жмут -ізмаў у адным фляконе. Перакідныя масткі ў авангард, рэнэсанс і лубок. Раман Цімура Кудзеліча - пра страх і ачмурэньне, безвыходнасьць і пробліскі надзей. Сапраўдныя дні. Шчасьлівыя дні. Значныя дні. Іржавыя дні. Далей, ва ўнутар, - Уваход. (Віктар Жыбуль)

"Sinopsis" puede pertenecer a otra edición de este libro.

Acerca del autor

Цімур Кудзеліч - пісьменьнік і кніжнік зь Менску. Цяпер жыве і працуе ў Варшаве. Прыхільнік арганічнага авангарду і літаратуры ўмоўнасьці.

"Sobre este título" puede pertenecer a otra edición de este libro.